логотип

Бярозавы фэст

23.03.2017

25 сакавіка — «Бярозавы фэст» у Ваўкавыску

Садовая ярмарка пад такой назвай адбудзецца на гарадскім рынку па вуліцы Фабрычнай з 12.00 да 16.00.
У праграме ярмаркі — продаж бярозавага соку, саджанцаў, расады, семя, работа гандлёвых кропак.
Будуць таксама арганізаваны канцэртныя і дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі.
Запрашаем наведаць мерапрыемства. Будзе весела!

***

Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць 25 сакавіка ў Гродна на Савецкай плошчы і на цэнтральных плошчах раённых цэнтраў.
Хітом продаж стане свежы і вельмі карысны бярозавы сок, які можна будзе паспрабаваць прама на кірмашах. Тут жа і запасціся сокам для нарыхтовак, каб піць вітамінную прадукцыю круглы год.
На кірмашах будзе цікава не толькі аматарам соку, але і ўсім дачнікам, агароднікам і садоўнікам.
Час работы кірмашу з 12.00 да 16.00.

Источник: Cайт ВРИК

Яндекс.Метрика